Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь

З 4 па 30 кастрычніка 2019 г. будзе праходзіць перапіс насельніцтва
Рэспублікі Беларусь.
Перапіс насельніцтва з'яўляецца асноўнай
крыніцай атрымання дадзеных аб колькасці і структуры насельніцтва
ў спалучэнні з сацыяльна-эканамічнымі характарыстыкамі, яго
нацыянальным і моўных складам, узроўнем адукацыі.
Гэта адзіны інфармацыйны рэсурс, які дазваляе атрымаць дадзеныя
аб колькасці сем'яў і хатніх гаспадарак, іх складзе і жыллёвых умовах.
Звесткі, атрыманыя ў выніку правядзення перапісу, стануць
асновай для прыняцця рашэнняў у эканамічным і сацыяльным жыцці
дзяржавы.
Прайсці апытанне можна:
з 4 па 18 кастрычніка - самастойна праз Інтэрнэт;
з 4 па 30 кастрычніка - на стацыянарным участку;
з 21 па 30 кастрычніка - перапісчык прыйдзе ў хату.
Найбольш зручны спосаб удзелу ў перапісе насельніцтва -
самастойнае запаўненне перапісных лістоў праз Інтэрнэт.
Зайсці на сайт перапісу можна будзе па спасылках:
www.census.by
www.перепись.бел

194