«Родная мова — Айчыны аснова»

У музеі распачалася акцыя “Родная мова – Айчыны аснова”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, які святкуецца 21 лютага. На працягу тыдня кожны дзень мы будзем прапанаваць першым наведвальнікам музея знаёмства з унікальнымі ўзорамі беларускага мастацтва: новымі паступленнямі вырабаў ткацтва і вышыўкі, якія маюць высокую культурную каштоўнасць.

Сёння на прыгожай беларускай мове мы распявалі ўдзельнікам акцыі пра асаблівасці тэхнікі выканання вышыўкі і тлумачэнне сімвалаў, якія звычайна можна пабачыць на беларускіх рушніках. Нашы госці засталіся пад уражаннем ад прыгажосці народных вырабаў і пагадзіліся з тым, што сапраўды родная мова – Айчыны аснова.

486