Установа культуры «Клічаўскі краязнаўчы музей»

У 1967 г. Саветам Міністраў БССР было прынята рашэнне аб стварэнні ў г.п. Клічаве музея народнай славы. Экспазіцыя адкрыта 10.08.1969 г. У1992 г. Клічаўскім райвыканкамам было прынята рашэнне аб пашырэнні экспазіцыйных плошчаў і перапрафіліраванні музея народнай славы ў краязнаўчы музей. На 01.01.2012 г. музейны фонд складаў 9,3 тысяч адзінак захоўвання. У музеі працуюць 9 экспазіцыйных залаў (уводная, археалогіі, ракі, этнаграфіі, гісторыі Клічаўскай партызанскай зоны, ікон, выставачная, зімовы сад). 28 чэрвеня 2012 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё залы "Гісторыя Клічаўскай партызанскай зоны". Тэма партызанскага руху для рэгіёна з'яўляецца вядучай. У гады ВАВ Клічаўшчына стала цэнтрам партызанскага руху Магілёўскай вобласці. Лагічным працягам ваеннай экспазіцыі з'яўляецца экскурсія па мемарыяльным комплексе партызанскай славы "Усакіна", дзе на тэрыторыі адноўленага партызанскага лагера арганізаваным групам наведвальнікаў прадстаўляецца магчымасць паглядзець рэканструкцыю ваенна-гістарычных падзей з жыцця партызанскай зоны "Прарыў блакады "Адлер" 1942 г." Адметнай рысай музея з'яўляецца наяўнасць аптэкарскага агарода. На яго базе вядзецца экалагічны кірунак навукова-асветніцкай работы.
Інфармацыя для наведвальніка ( паслугі, кошт, льготная абслугоўванне, акцыі) размешчана па спасылцы http://klichev.museum.by/node/41084
Запрашаем наведаць мемарыяльны комплекс партызанскай славы "Усакіна", які быў адкрыты для наведвання пасля рэканструкцыі 5 жніўня 2021 года https://www.youtube.com/watch?v=GQwcyzcHAGo&feature=emb_title