
Напярэдадні вялікага народнага праваслаўнага свята - Пакроваў у выставачнай зале краязнаўчага музея адбылося яркае цікавае мерапрыемства, прысвечанае святочным традыцыям беларусаў.
«Падарожжа ў мінулае» падрыхтавалі для старшакласнікаў гарадскіх клічаўскіх школ супрацоўнікі раённага Дома культуры і музея. Пра таямніцы народнага касцюма, беларускія строі, модныя традыцыі продкаў даведаліся школьнікі з прэзентацыі, падрыхтаванай музеем.
Цікавы майстар-клас правялі для дзяцей творчыя майстры раеннага Дома культуры: удзельнікі навучыліся завязваць намітку, хусцінкі па-клічаўску і нават танцаваць прыгожыя беларускія танцы.
Святочны настрой музейнай сустрэчы стварыў знакаміты народны калектыў ветэранаў «Крыніца».