Зямля пад белымі крыламі

Што значыць - зямля пад белымі крыламі? І чаму мы адразу разумеем, што гэта пра Беларусь?

Пра гэта шла гаворка на ўроку ў музеі ў рамках рэалізацыі сумеснага праекта двух Міністэрстваў - адукацыі і культуры. Уладзімір Караткевіч красамоўна апісаў гісторыю беларусаў у сваім нарысе "Зямля пад белымі крыламі". А якім чынам абстаўлялася, будавалася хата нашых продкаў, якія прылады працы былі ў старажытнай хаце і пра асаблівасці этнаграфіі, навучэнцы сярэдняй школы №1 даведаліся праз знаёмства з музейнай залай Клічаўскага краязнаўчага музея. Занятак вызваў шмат станоўчых эмоцый, дзеці задавалі пытанні і самі спрабавалі знайсці адказы на іх.

140