Славутыя землякі Клічаўшчыны

Рыцар чырвонага трактара "Беларус" 

У першы дзень студзеня новага 2022 года калектыў Клічаўскага краязнаўчага музея  аддае дань памяці і павагі свайму земляку Грузду Марату Дзмітравічу, ураджэнцу вёскі Турэц, з нагоды 90-годдзя з дня нараджэння.

Яшчэ пры жыцці яго называлі “рыцарам чырвонага трактара “Беларусь” Мінскага трактарнага завода, з якім ён звязаў свой лёс у 18 год. Больш 30 год працаваў трактарыстам-выпрабавальнікам новых машын.

Марат Грузд – жывая гісторыя беларускага трактарарабудавання. Ён удзельнічаў у стварэнні 9 мадэлей сусветна вядомага трактара. За стварэнне мадэлі МТЗ-50 у 1971 годзе яму прысуджана званне Лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР. З вучэбным перасоўным класам МТЗ скалясіў 15 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі.

У фондах Клічаўскага раённага музея захоўваецца асабісты комплекс рэчаў Грузда М.Дз.:  дыплом і нагрудны знак  Лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, ганаровыя граматы і дыпломы, фотаздымкі, памятны медаль, мадэль трактара “Беларусь”.

Самай дарагой узнагародай для Грузда стаў самаробны дыплом, намаляваны сынам нарвежскага фермера “за отличную пропашку каменистой норвежской земли в Халлингдале”.

У 1980-я гады беларускі трактар быў прызнаны адным з самых надзейных у свеце. Гэта падцвердзіла перамога мадэлі МТЗ-80 на выпрабаваннях у штаце Нябраска Злучаных Штатаў Амерыкі. Усе міжнародныя паказчыкі былі ім перакрыты. Сярод тых, хто рыхтаваў машыну да гэтых адказных іспытаў, быў і Марат Грузд.

861