Сяргею Іванавічу Касцяну - 80!

Грамадска-палітычны і партыйны дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага славянскага камітэта, старшыня Славянскага Парламентскага Саюза, гісторык, кандыдат гістарычных навук, доктар навук у галіне інфармацыйных тэхналогій (паліталогія), дацэнт, прафесар.

Нарадзіўся ў в. Усохі Клічаўскага раёна ў шматдзетнай сям’і. Працаваць Сяргей Іванавіч пачаў з 9 гадоў: летам быў пастухом у калгасе, а ўзімку вучыўся. У 1956 годзе разам з іншымі камсамольцамі быў накіраваны ў будаўнічую школу г.Чэлябінск, якую скочыў з адзнакай і атрымаў спецыяльнасць цясляра 5-га разрада. З 1957 па 1960 год працаваў па спецыяльнасці ў жыллёва-будаўнічым цэху Чэлябінскага трактарнага завода.
З 1960-1964 гг. была служба на Ціхаакіянскім Ваенна-Марскім флоце. Быў вызваленым сакратаром камітэта камсамола. На старонках воінскай газеты “Баявая вахта” стаў публікаваць свае артыкулы. Гэта былі першыя спробы пяра.
З 1964 па 1966 гады працаваў выхавацелем у школе-інтэрнаце №2 г.Чэлябінска. У 1965 годзе паступіў на гістарычны факультэт Чэлябінскага педагагічнага інстытута. У 1966 годзе пераязжае ў г.Мозыр. У 1970 годзе скончыў гістарычны факультуэт Мінскага педагагічнага інстытута.
З 1966 года — на камсамольскай і партыйнай працы: сакратар камітэта камсамола саўгаса “Каменка”, сакратар Мозырскага РК ЛКСМБ, інструктар, загадчык парткабінетам, загадчык аддзелам прапаганды і агітацыі Мозырскага РК КПБ.
У 1979 г. скончыў (завочна) аспірантуру пры БДУ імя Леніна і стаў выкладаць у Мозырскім дзяржпедінстытуце. У 1980 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Тэма дысертацыі : “Удзел камсамола Беларусі ў меліярацыі беларускага Палесся (1966 — 1975 гг.)”. У 1984 годзе прысвоена званне дацэнта, у 1999 годзе прафесара, у 2000 годзе доктара інфармацыйных тэхналогій (паліталогія). Член-карэспандэнт Міжнароднай славянскай акадэміі з 1982 года, акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій з 2002 года, акадэмік Міжнароднай Кірыла-Мефодзіеўскай акадэміі Славянскай асветы з 2004 года. З 1981 па 1993 гг. – загадчык кафедрай гісторыі і паліталогіі, мае звыш 60 навуковых і навукова-метадычных публікацый, звязаных з эканомікай, палітыкай, гісторыяй і культурай Палесся.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага, другога і трэцяга скліканняў. З 2000 па 2008 гг. – намеснік старшыні Камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД. Ініцыятар стварэння блока "Анты-НАТА" ў Палаце прадстаўнікоў 2-го склікання.
Узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР (1972), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2001), ордэнам “Садружнасці” (2006), шматлікімі медаламі, у тым ліку замежнымі. У 2010 годзе удастоены Дыплома і Прыза Еўрапейскага саюза Культуры.
На сённяшні дзень Сяргей Іванавіч працягвае актыўна працаваць і ўдзельнічаць у грамадскім і палітычным жыцці краіны, узначальвае Беларускі славянскі камітэт. Асноўнай задачай якой з’яўляецца аб’яднанне і абарона інтарэсаў усіх славян, незалежна ад нацыянальнай і канфесійнай прыналежнасці.
Жанаты, мае двух сыноў і пяцёра ўнукаў.
Па сваёй дзейнасці Сяргей Іванавіч з’ўяляецца частым госцем сваёй малой радзімы, прымае ўдзел ва ўрачыстасцях, супрацоўнічае з Клічаўскім краязнаўчым музеем.

У пачатку 2018 годзе Сяргей Іванавіч перадаў Клічаўскаму краязнаўчаму музею і цэнтральнай бібліятэцы шэраг сваіх асабістых рэчаў, сярод якіх касцюм і жоўтая рубашка, бярэт, памятныя манеты, асабістыя запісы, кнігі…

854