Па слядах Надбярэзінцаў...

Напрыканцы сакавіка плануецца прыезд на Клічаўшчыну замежных журналістаў-біёграфаў, даследчыкаў творчасці Фларыяна Чарнушэвіча.

Год малой радзімы прынес нашым краязнаўцам добры падарунак: нарэшце ўдалося знайсці тыя мясціны, якія з’яўляюцца радзімай сусветна вядомага пісьменніка Фларыяна Чарнушэвіча, аўтара раманаў “Надбярэзінцы”, “Віцік Жывіца”, “Хлопцы з Навашышак”.

Восенню мы здзейснілі вандроўку ў Перасеку, тут жыло некалькі пакаленняў Чарнушэвічаў. Вёскі самой ужо няма, у лесе засталіся толькі абрысы старых могілак. На жаль, не ўдалося знайсці месца пахавання бацькоў Фларыяна. Па дадатковых звестках, частка вялікай сям’і пераехала ў веску Убалацце. Будучыя экспедыцыі, магчыма, дапамогуць знайсці сляды вялікай сям’і Чарнушэвічаў. У Франца Чарнушэвіча было пяцера дзяцей: Фелікс, Фларыян, Бярнард, Станіслаў і Вікторыя.

Старэйшы брат Фларыяна, Фелікс у 1914 годзе з’ехаў у Амерыку, змяніў прозвішча “Чарнушэвіч” на больш зразумелае амерыканцам “Бланча”. 26 сакавіка 1948 года ў яго нарадзіўся ўнук Сцівен Талерыка, які аматарам рок-музыкі больш вядомы як Сцівен Тайлер. Рок-гурт “Аэрасміт”, заснаваны ім, з’яўляецца адным з самых вядомых музычных калектываў ЗША. Яго дачка Лів Тайлер (1977 г.) - вядомая фотамадэль і актрыса.
Сцівен і Лів Тайлер трацяць шмат уласных сродкаў на дабрачыннасць, асабліва на даследаванні ў галіне распрацоўкі лекаў супраць рака, дзякуючы чаму Лів выбралі ў 2003 годзе паслом добрай волі ад Злучаных Штатаў.

26 сакавіка Сцівену Тайлеру спаўняецца 71 год. Да нядаўняга часу ен лічыў, што яго продкі па лініі маці Сюзан жылі дзесьці на Украіне. Цяпер вядома, што карані яго роду – на Клічаўшчыне.

“З днём нараджэння, Сцівен! Цябе вітаюць землякі з гасціннай Клічаўшчыны!
Супрацоўнікі музея, творчая моладзь, краязнаўцы нашага ляснога краю шлюць прывітанне з радзімы тваіх продкаў Фларыяна і Фелікса Чарнушэвічаў!”

101