Рубрыка "Імі ганарыцца Клічаўшчына. Юбілейныя і памятныя даты" Заяц І.М.

З нагоды 90-годддзя ўраджэнца Клічаўшчыны, прафесара, доктара эканамічных навук Зайца Івана Мікалаевіча.


Заяц Іван Мікалаевіч (05.03.1922)

Нарадзіўся ў в. Падгор`е. Доктар эканамічных навук. У 1936 г. закончыў Усакінскую НСШ, у 1939 г. – Магілёўскае педвучылішча. Працаваў настаўнікам пачатковых класаў, потым загадчыкам вучэбнай часткі. у Востраўскай НСШ (1939-1940).

У кастрычніку 1940 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. Пачынаў курсантам палкавой школы артылерыйскага палка, закончыў у 1955 г. на пасадзе намесніка начальніка штаба артылерыйскай дывізіі ў званні маёра.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ваяваў на Паўночна-Заходнім фронце, на Калінінскім і Першым Прыбалтыйскім франтах (з перарывам на вучобу ў 3-м Ленінградскім артылерыйскім вучылішчы (1941–1942). Працаваў камандзірам узвода разведкі артдывізіі, артпалка.

За баявыя заслугі на фронце ўзнагароджаны ордэнам «Красной звезды», «Отечественной войны» 2-й степени, медалямі «За боевые заслуги», «За победу над Германией в Великой Отечественной войне».

У 1953 г. экстэрнам закончыў Ленінградскі Вышэйшы ваенна-педагагічны інстытут імя М.І.Калініна. Пасля звальнення з радоў Савецкай Арміі пераехаў у Кішынёў. З 1956 г. па 1968 г. Працаваў выкладчыкам у Кішынёўскім вучылішчы вінаробства і вінаградарства (1956-1968). З 1968 г. - у тэхнічным універсітэце Малдовы (былы Кішынёўскі палітэхнічны інстытут імя С.Лызо) на кафедры эканомікі і менеджмента ў прамысловасці. Займаў розныя пасады: старшага выкладчыка, дацэнта, загадчыка кафедры, прафесара.

Кандыдат эканамічных навук (1971). Прафесар (1986). Ім апублікавана 60 навуковых вучэбна-метадычных работ. Сярод іх падручнік для тэхнікумаў «Экономика»: Падручнік для тэхнікумаў, «Организация и планирование винодельческого производства», «Планирование в объединениях и на предприятиях пищевой промышленности», «Организация производства на предприятиях винодельческой и плодоовощной консервной промышленности», «Внутрипроизводственный хозяйственный расчёт на предприятиях пищевой промышленности» і інш.

У 1967 г. прысвоена ганаровае званне «Заслуженный учитель Молдавской ССР».


У фондах нашага краязнаўчыга музея захоўваецца комплекс асабістых прадметаў з фотаздымкаў, навуковыя працы з дарунковым надпісам, радавод і рукапісы кніг аб яго роднай вёсцы Падгор'е і маці.

590