Імі ганарыцца Клічаўшчына. Першаадкрывальнік радовішчаў - Шамаль Анатоль Іванавіч


Нарадзіўся 21.04.1938г. у в. Дзмітраўка. Кандыдат геолага–мінералагічных навук (1988). Заслужаны геолаг РСФСР. Ганаровы разведчык недраў. Генеральны дырэктар Дзяржаўнага Федэральнага Унітарнага геалагічнага Прадпрыемства па геафізічным работам (ДФУГП) “Іркутскгеафізіка”.

У 1952 г. закончыў Клічаўскую СШ. Ленінградскі горным інстытуце імя Г.В. Пляханава (1952-1957). Працаваў у Іркуцку спецыялістам на геалагічным прадпрыемстве Усходсібірнафтагеафізіка.

У 1964 г. ўзначаліў вытворчы аддзел гэтага прадпрыемства, у 1968 г. прызначан галоўным геафізікам вытворчага геалагічнага аб’яднання Іркуцкгеафізіка, у 1979 г. – галоўны інжынер, з лістапада 1982 г. - генеральны дырэктар аб’яднання і застаецца на гэтай пасадзе да сённяшніх дзён.

У 1986 годзескончыў Інстытут павышэння кіраўнікоў вышэйшага звяна дзяржаўнага кіравання Акадэміі народнай гаспадаркі пры Савеце Міністраў СССР.

Удзельнічаў у заснаванні перспектыў нафтагазоннасці, планіраванні і выбары напрамкаў работ, іх метадычным і тэхнічным забеспячэнні ў Іркуцкай вобласці, Краснаярскім краі, Запалярнай Якуціі, Забайкаллі і на Камчатцы.

Удзельнічаў у распрацоўцы і ўкараненнні ў вытворчасць арыгінальнага комплекса прамых геафізічных метадаў для пошуку і разведкі радовішч нафты і газа ва Усходняй Сібіры, з дапамогай якога адкрыты шэраг радовішч у Іркуцкай вобласці. Пад яго кіраўніцтвам і пры яго непасрэдным удзеле праведзена вялікая праца па карэннай перабудове геафізічых работ у регіёне новымі метадалагічнымі сродкамі, распрацаваны і ўкаранены ў вытворчасць найбольш аптымальныя методыкі і тэхналогіі пры вывучэнні плошчаў са складаным геалагічным складам, якія склонны к трапаваму магнетызму і саляной тэктонікай.

Шамаль А.І. прымаў актыўны ўдзел у абгрунтаванні і выбару комплексу геафізічных работ удоўж зоны Байкала-Амурскай магістралі з мэтай вывучэння яе глыбокай будовы і сейсмічнасці. Вынікі гэтых работ былі выкарыстаны пры пабудове БАМА.

З’яўляецца адным з аўтараў і выканаўцаў “Комплекснай мэтавай навукова-вытворчай праграмы паскоранай падрыхтоўкі запасаў нафты і газу на тэрыторыі Сібірскай платформы” і “Комплекснай праграмы паскоранай разведкі і падрыхтоўкі запасаў газу ў паўднёвых раёнах Іркуцкай вобласці ў 1987-1995 гг.”. гэтыя праграмы садзейнічалі адкрыццю крупных регіянальых зо нафтагазаназапашанняў і шэрагу радовішчаў у рэгіёне, у тым ліку найбуйнейшых Верхнечонскага нафтагазакандэнсатнага і Кавыкцінскага газакандэнсатнага радовішчаў, першаадкрывальнікамі якіх і з’яўляецца Шамаль А.І.

Аўтар і сааўтар 42 навуковых публікацый, у тым ліку 3-х манаграфій. Узнагароджаны ардэнамі “Трудового Красного Знамени” і “Знак Почёта”, мадалямі “За доблестный труд”, “За заслуги в разведке недр”, двума знакамі “Отличник разведки недр”, двума знакамі і дыпломамі “Первооткрыватель месторождений”, “Отличник Гражданской обороны”, бронзавым медалём ВДНГ.

Навуковыя працы

Актуальные проблемы геофиз. исследований на Юге Сибирской платформы //Теоретические и региональные проблемы геологии нефти и газа. - Новосибирск: Наука, 1991.

Выделение зон регионального нефтегазонакопления на Непском своде. - JI.: ВНИГРИ, 1985.

Геофиз. методы обнаружения нефтяных залежей на Сибирской платформе. - М.: Недра, 1983.

Главные задачи, основные направления и объемы геологоразведочных работ по созданию сырьевой базы крупных центров добычи нефти и газа на Сибирской платформе в 12-й пятилетке и в период до 2000 г.. - Тюмень: СО АН СССР, 1986.

Комплексная целевая научно-производственная программа ускоренной подготовки запасов нефти и газа на территории Сибирской платформы в 1986 – 1990 гг. и до 2005 г.. - Новосибирск: СНИИГГиМС, 1986.
Непско-Ботуобинская антеклиза – новая перспективная обл. добычи нефти и газа на Востоке СССР. - Новосибирск: Наука, 1986.

О методике сейсморазведочных работ в прибортовой части Тунгусской синеклизы // Разведочная геофизика. - М.: Недра, 1985.
Особенности сложно построенных сред и проблемы сейсморазведки в Южной части Сибирской платформы //Проблемы сейсморазведки Восточной Сибири. - М.: Недра, 1989.

Способ возбуждения поперечных волн в грунте (А. с. 1135313, 1984).

Эффективность способа определения разности коэффициентов поглощения по амплитудам отраженных волн в условиях юга Сибирской платформы // Разведочная геофизика. - М.: Недра, 1978.

Крыніцы: фонд цэнтральнай бібліятэкі, архіў раённага музея (папка № 278) http://whoiswho.irkutsk.ru/4/2.html