Аркадзь Смоліч – вучоны, краязнаўца, патрыёт

Нарадзіўся Аркадзь Смоліч 17 (29 верасня) 1891 г. у весцы Бацэвічы .

Багатай і актыўнай, насычанай і разнастайной была дзейнасць гэтага чалавека. Наш зямляк, Аркадзь Антонавіч Смоліч пражыў усяго 47 гадоў. Але за гэты кароткі адрэзак часу ён зрабіў для беларускай навукі, культуры, этнаграфіі, гісторыі столькі, што хапіла б на некалькі чалавечых лесаў…
Народны сакратар асветы і намеснік старшыні Рады БНР, стваральнік і старшыня Цэнтральнага бюро краязнаўства Беларусі і рэдактар газеты «Грамада», прафесар Беларускага Дзяржаўнага універсітэта і выкладчык розных курсаў прафасветы — усе гэта ён, Аркадзь Антонавіч Смоліч — грамадскі дзеяч і славуты вучоны. Яго падручнік « Геаграфія Беларусі " і сення, праз 100 год, не ведае аналагаў у нашай айчыннай навуцы . А яшчэ – ён паэт і пісьменнік, адзін са стваральнікаў беларускай тэатральнай трупы, надзейны сябра, выдатны сем”янін і клапатлівы бацька. Сваё каханне да жонкі, “любай Алесі”, Аляксандры Ігнатаўны, ён пранёс праз усе пакуты, усе выпрабаванні.
За сваю грамадскую і палітычную дзейнасць быў двойчы арыштаваны: у 1930 г. і 1937 г. Расстраляны 17 чэрвеня 1938 г. у Омскай турме. Рэабілітаваны ў 1957 г. і 1988 г.

У нашым музеі аб жыцці і дзейнасці вядомага вучонага апавядае асобны экспазіцыйны раздзел. Кожны год, у верасні навуковыя супрацоўнікі музея праводзяць музейныя заняткі, прысвечаныя славутаму земляку.

Лёс прафесара геаграфіі http://klichev.museum.by/node/48524
Знойдзена карта Беларусі Аркадзя Смоліча 1919 года http://klichev.museum.by/node/48480
126-годдзю са дня нараджэння Аркадзя Смоліча прысвячаецца... Будзем памятаць! http://klichev.museum.by/node/42402
Па старонках падручніка геаграфіі... http://klichev.museum.by/node/47794
Продолжаем нашу рубрику «Предмет-юбиляр». Географія Беларусі Аркадзя Смоліча http://klichev.museum.by/node/41506
Кличевский краеведческий музей на форуме «Музеи Беларуси-2019» в Бресте http://klichev.museum.by/node/47885