Мы за мір!

Гэты сонечны вераснеўскі дзень школьнікі Запольскай школы сустракалі разам з супрацоўнікамі раеннага краязнаўчага музея. 20 верасня чарговы выезд “Дзень музея ў школе” быў прысвечаны Міжнароднаму дню міру.

Сучаснага школьніка складана чым - небудзь здзівіць, але есць добрая магчымасць зацікавіць і прымусіць задумацца. На гэта і разлічаны разнастайныя формы музейна-педагагічнага ўзаемадзеяння. Вучні Запольскай школы – частыя госці ў залах раеннага музея, знаемыя яны і з помнікамі мемарыяльнага комплекса “Усакіна”. Таму новая сустрэча з гісторыяй Клічаўшчыны адбылася ў форме музейных інтэрактыўных заняткаў, якія дапоўнілі міні - выставы цікавых экспанатаў. Да запольскіх дзяцей “прыехалі” экспанаты ваеннага часу і невялікая выстава “Чароўны свет матылькоў”.

Вучні малодшых класаў адправіліся ў свет прыроды нашага краю, а старшакласнікі сталі удзельнікамі інтэрактыўнага занятку “Мы – за мір!” і разам з настаўнікамі задумаліся над вечным пытаннем : “Чаму не спыняюцца бясконцыя войны на нашай мірнай Планеце”.

Міжнародны дзень міру адзначаецца ў незвычайны дзень. 21 верасня - яшчэ і дзень нараджэння Божай Маці, якая лічыцца заступніцай і абаронцай усіх абяздоленых, асірацелых. У гэты дзень дзівосным супадзеннем аказалася і тое, што ў ў дар музею і нашаму раену ад былога партызана быў перададзены абраз святога Георгія Пабеданосца. Гэты святы лічыцца заступнікам земляробаў, ваеннаслужачых і тых, хто знаходзіцца ў зоне ваенных дзеянняў. Да святыні таксама вельмі часта звяртаюцца ў надзеі не толькі абараніцца ад ворагаў, але і наладзіць мір у сям’і.

Родзічы Ізоха Цімафея Якаўлевіча, былога партызана 208-га партызанскага атрада, пажадалі ўсім клічаўлянам больш ніколі не зведаць вайны.

Л.Ачыновіч, навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея

498