Запрашаем на выставу прадметаў этнаграфіі "Наша спадчына"

Клічаўскі краязнаўчы музей запрашае ўсіх наведаць выставу прадметаў этнаграфіі з уласных фондаў “Наша спадчына”.

На выставе вы зможаце пазнаёміцца з калекцыяй даматканых, вышываных ручнікоў, посцілкамі, занавескамі і сурвэткамі і ўбачыць пасаг нявесты – куфар з начыннем (прыданае). Прадстаўлена калекцыя ганчарных вырабаў (збаны), калекцыя фарфоравых статуэтак, збаноў-пеўнікаў, сувеніраў з каляровага шкла.

На выставе прадстаўлены мастацкія работы майстроў нашага края рэзчыка па дрэве Баркова У.В. і Юркаўца А.П., карціны Дубініна А.У., Ізмера А.М, саламяныя вырабы Чайковай Н.І. і Дабравольскай В.Л.

Запрашаем вас штодзённа, акрамя панядзелка, з 8.00 да 17.00 гадзіны.

614