Запрашаем на Art-прагулку ў горад Майстроў!


Клічаўскі краязнаўчы музей запрашае клічаўлян і гасцей нашага краю на выставу “Art-прагулка ў горад Майстроў”.

Экспазіцыя выставы адлюстроўвае шэраг эмоцый і адчуванняў мастакоў і творцаў, натхненнем для якіх паслужылі розныя падзеі і сустрэчы. На выставе прадстаўлены работы дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацва творцаў нашага края ў самых разнастайных тэхніках, што і з’яўляецца асаблівасцю нашай другой выставы.

Вы зможаце ўбачыць эксперыменты з алоўкам і пастэллю, алеем, мота-арт, пэйп-арт, ленты з бісерам, спалучэнні плямаў і фактур і здаецца несумяшчальных рэчаў. Гэта і жывапіс, і графіка, і вышыўкі нітамі, вышыўкі лентамі, габелены, выцінанкі, карціны з воўны.

Акрамя гэтага на нашай выставе прадстаўлена мыла ручной работы, прадметы інтэр’эру і адзенне з тэкстылю і шмат чаго яшчэ, што можна набыць на памяць аб выставе ў якасці сувеніраў.

Мы чакаем Вас штодзённа, акрамя панядзелка, з 8 да 17 гадзін.



Art-прагулка ў горадзе Майстроў!  Кличевский краеведческий музей. г. Кличев, 2018 г.
Art-прагулка ў горадзе Майстроў! Кличевский краеведческий музей. г. Кличев, 2018 г.