"У родным краю ёсць крыніца жывой вады"

Сёння спаўняецца 130-гадоў з дня нараджэння нашага таленавітага земляка, ураджэнца в. Бацэвічы, Аркадзя Антонавіча Смоліча. Вучоны, краязнаўца, першы прафесар геаграфіі, аўтар вучэбнага дапаможніка "Геаграфія Беларусі". Гэта толькі малая частка яго дасягненняў. Да гэтай падзеі прымеркавана падрыхтоўка сумеснай з літаратурным музеем Максіма Багдановіча (г. Мінск) выставы "Родныя вобразы", прысвечанай жыццю, творчасці, дружбе Аркадзя Смоліча і Максіма Багдановіча. Адкрыццё выставы плануецца ў першай палове кастрычніка, сачыце за навінамі.

835