Загадкі старажытных скарбаў

У 2022 годзе спаўняецца  430 год з дня памінання Клічава ў старажытных дакументах. З гэтай нагоды мы будзем знаеміць нашых наведвальнікаў з невялікімі цікавымі гісторыямі  з мінулага нашага краю.

У актах Віленскай Археаграфічнай камісіі  за 1592 год сустракаецца назва “сяло Клічово” і  яго жыхар Васька Нікіпаровіч, які трапіў у гісторыю дзякуючы таму, што сумленна плаціў  зямельны падатак. Строгая мова дакумента не раскрывае ніякіх дэталяў. І нам вядома толькі, што Васіль Нікіпаровіч “За пул службы платит пул копы грошей широких”. А як выглядалі тыя “гроши широкие” і што за іх можна было купіць, нам падказвае старажытны скарб XVII стагоддзя, які паступіў у музей.  Хто не марыў знайсці сапраўдны каштоўны скарб!

Паводле падлікаў археолагаў і спецыялістаў па скарбах, у свеце за ўвесь час існавання чалавецтва ў зямлю было закапана каля  трохсот  тысяч тон золата і больш двух з паловай мільёнаў тон срэбра. Асаблівае месца тут адводзіцца Беларусі. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца мноства скарбаў розных эпох і народаў.

У краязнаўчым музеі, які проста  створаны для таго, каб прымаць, паказваць і расказваць пра скарбы роднай зямлі, знаходзяцца рэшткі толькі двух скарбаў. Адзін з іх – класічны гаршочак з манетамі, другі – незвычайны, які можа і не  прэтэндуе на званне скарба. Гэта калекцыя посуду з віннага сховішча мясцовага магната. Абодва з гэтых скарбаў маюць сваю гісторыю і свае таямніцы. Грашовы скарб XVII стагоддзя перададзены ў музей у 2916 годзе. Ен даволі вялікі – 733 срэбных і медных манеты. Назвы гэтых грошай гучаць для нас нязвыкла: солід, пенязь, грош, траяк, шастак.  Самае цікавае, што гэтыя манеты калісьці трымалі ў руках тагачасныя жыхары нашых зямель. У канцы

XVI  пачатку XVII стагоддзя  гэта была тэрыторыя Рэчы Паспалітай, і да ўлады прыйшоў кароль Жыгімонт(Сігізмунд) III Ваза.

Жыцце было складаным, і можна ўявіць сабе, як жыхар сяла Клічово Васіль Нікіпаровіч шанаваў кожны грош, зароблены цяжкай працай. Грошы, а таксама невялікія патрэбныя рэчы  гаспадары насілі на поясе ў мяшэчку, альбо ў паясной сумачцы-каліце. Асноўнай грашовай адзінкай быў грош. У розны час яго памер, вага і ўтрыманне срэбра вагаліся даволі значна. 60 грошаў складалі капу. Дробнай разменнай адзінкай быў у розны час дынарый (пенязь) і солід (шэляг). Манетныя наміналы былі вельмі разнастайныя: грошы, паўгрошы, траякі, шастакі, і гэтак далей. А што ж можна было купіць за пэўную суму?Самым каштоўным таварам у тыя часы  ў сялян была зямля. Напрыклад,  валока зямлі (21,36 га) каштавала от 10 до 20 коп грошай – у залежнасці ад якасці зямлі. У сярэднім ад 0,5 да 1 капы каштавалі няновыя гаспадарчыя пабудовы.

Цэны на прадукты ў горадзе былі вышэй, чым у сельскай мясцовасці. За зайца ў 1606 годзе плацілі 6 грошаў. У столькі ж у маёнтках ацэньваліся малочнае парася або ўкормлены гусь. Досыць дорага каштавала рыба: ласось  абыходзіўся ў 2 злотых і 2 гроша (32 гроша), шчупак ў 24 гроша, ракі па 12-13 грошаў штука. Добрая карова каштавала да 1,5 кап, свіння 12 грошаў. Ну, а бутэлька моцнага алкаголю - 6 грошаў. Гэта была рэдкасць, бо ў 16-17 стагоддзях спірт на Русі дабываць яшчэ не ўмелі, сахару не было.

Можа таму наш другі клад можна лічыць незвычайным. У 1993 г.  у полі ля вескі Стары Востраў пры правядзенні  палявых работ жыхары  адкапалі на ўчастку штосьць незвычайнае. Абкладзены старой цэглай паграбок, у якім знаходзіліся розныя напоі. 19 бутэлек, пакладзеных у некалькі радоў, былі напоўнены  дамашнім віном. І не дзіўна, бо ў нашых буйных землеўладальнікаў быў звычай: мець ў гаспадарцы дамашнія напоі на ўсе буквы тагачаснага алфавіту – ад “А” да “Я”.  Пяць  пустых сасудаў   трапілі ў музей і занялі свае месца на палічках  гандлевай крамы Грынгаўза. Зямля хавае шмат старажытных каштоўных кладаў. Але знаўцы сцвярджаюць: клады не любяць несумленных і скупых людзей. Калі парушыш чалавечыя і грамадскія законы – клад  можа адпомсціць. Хочаце  - верце, а хочаце – не!

 

Навуковы супрацоўнік музея Л. Ачыновіч

474