Мы за мір!

Кожны год, 21 верасня, міжнародная грамадскасць адзначае Міжнародны дзень міру, каб падкрэсліць, як важна захоўваць мірныя узаемаадносіны паміж краінамі, кантынентамі і людзьмі.

Міжнародны дзень міру адзначаецца ў незвычайны дзень. 21 верасня - яшчэ і дзень нараджэння Божай Маці, якая лічыцца заступніцай і абаронцай усіх абяздоленых, асірацелых, усіх, каму патрабуецца дапамога і падтрымка.

Педагагічны калектыў клічаўскай СШ № 2 запрасіў да сябе ў класы супрацоўнікаў раённага краязнаўчага музея, каб сумесна правесці мерапрыемствы, прысвечаныя Рэспубліканскай акцыі «Тыдзень міру». Разам з вучнямі 2 — 7 класаў педагогі і музейныя супрацоўнікі разважалі над праблемамі вайны і міру, згадалі гісторыю помніка Герою Савецкага Саюза Піліпу Іванавічу Кавалеву і подзвіг партызана-падрыўніка, імя якога носіць родная школа.

Дарэчы, аўтар помніка Кавалеву П. І., вядомы беларускі скульптар В.Мурашоў назваў свой помнік «Мір вашаму дому».



Л.Ачыновіч, навуковы супрацоўнік музея

521